Плошча Свабоды, 12

Адрас сучасны: Плошча Свабоды, 12

Адрас гістарычны: квартал № 15, участак 14 | Plac Ratuszowy, 12 | плошча Маршалка Ю. Пілсудскага, 12 | Маршалплац, 12

Год пабудовы: 1933-1934 гг.

Архітэктар: Віктар Гарныш

Гісторыя дома, цікавосткі

Дом № 12 — частка гістарычнага квартала № 15. Да сярэдзіны XIX стагоддзя кожны квартал Брэст-Літоўска меў свой парадкавы нумар. 15 квартал быў абмежаваны вуліцамі: Паліцэйская (Савецкая), Сярэдняя (Гогаля), Збірагоўская (Будзёнага) і Ратушнай, Думскай плошчай (плошча Свабоды). Паштовым адрасам у той час з’яўляліся нумар квартала і ўчастка або назва вуліцы і прозвішча ўладальніка дома. Дом № 12 знаходзіўся на ўчастку № 14. Звыклая нумарацыя дамоў з’явілася ў Брэсце толькі ў 1921 годзе, калі горад увайшоў у склад адроджанай Другой Рэчы Паспалітай.

4 травеня 1895 года вялікі пажар знішчыў амаль усю цэнтральную частку горада, тады згарэла 1228 дамоў. Пасля гэтага пажару Брэст-Літоўск будаваўся практычна зноўку. Разбіўка кварталаў на ўчасткі захавалася першапачатковай, архітэктура новай каменнай забудовы шмат у чым адрознівалася ад аблічча ранейшых будынкаў XIX стагоддзя. У цэнтры горада забудова была каменнай. 1-3 павярховыя будынкі будаваліся шчыльна адзін да аднаго, ствараючы суцэльны фронт вулічных фасадаў, якія мелі разнастайны дэкор. Злучэнне розных прыёмаў пластычнага рашэння фасадаў надавала вуліцам непаўторную маляўнічасць. Шчыльнасць забудовы вызначыла развіццё ўчастка ўнутр квартала, у выніку чаго забудова ў глыбіні квартала часцяком атрымлівала складаную ў плане канфігурацыю. Дваровыя фасады, як правіла, мелі больш стрыманы дэкор, а то і зусім не ўпрыгожваліся.

28 красавіка 1901 гады горад спасціг другі буйны пажар. Аднак, гэты пажар закрануў, у асноўным перыферыйную драўляную, застрахаваную забудову і гэтым хутчэй спрыяў будаўніцтву ў горадзе каменных будынкаў, чым збядненню гараджан.

У гады Першай Сусветнай вайны квартал №15 быў зруйнаваны на 70%.

У 1921 году горад увайшоў у склад Другой Рэчы Паспалітай. У рамках адраджэнні гарадоў Усходніх ваяводстваў з агульнай сумы ў 180 млн. злотых, выдзеленых на крэдытна-будаўнічую кампанію, на Брэст-над-Бугам прыйшлося 63 386 280 злотых. Да 1929 г. у горадзе было адноўлена 725 дамоў. Пры аднаўленні з прычыны недастатковасці сродкаў або па іншых прычынах будынкі гублялі ў большай ступені свой першапачатковы архітэктурны дэкор. Частка будынкаў была перабудавана: надбудаваны паверх, выкананы прыбудовы, лакуны былі запоўненыя будынкамі у архітэктурных стылях характэрных для адроджанай Польшчы. У пачатку 1920-х — гэта эклектыка, неакласіцызм, мадэрн; таксама ў пачатку 1920-х і 1930-х — польскі нацыянальны сядзібны і закапанскі стылі; з канца 1920-х — функцыяналізм.

Квартал №15, які сфармаваўся да 1939 г., без істотных змен дайшоў да канца ХХ стагоддзя. У міжваенны перыяд яго абмяжоўвалі вуліцы: Дамброўскага (Савецкая), Касцюшка (Гогаля), Лістоўскага (Будзёнага) і Плац Пілсудскага (плошча Свабоды). Сучасныя назвы вуліцы атрымалі ў 1940. У 1941-44, у перыяд фашысцкай акупацыі вуліцы былі пераназваныя: Генералштрассе (Савецкая), Миттлаллее (Гогаля), Театерштрассе (Будзёнага), Маршалплац (пл.Свабоды).

 

 

Крыніца фота: Алег Малейка, Раман Чмель (Бинокль)

Да першай сусветнай вайны на гістарычным участку 14, дзе знаходзіцца будынак, размяшчаўся двухпавярховы каменны дом пабудаваны ў стылі класіцызму. На галоўным фасадзе былі два сіметрычна размешчаных балкона на чыгунных кранштэйнах. У цэнтры фасада скразны арачны праезд ва ўнутраны дворык. Сцены першага паверха былі разбітыя рустамі на квадры. Вокны другога паверха мелі сандрыкі. Перад галоўным фасадам быў кветнік.

У жніўні 1915 г. Брэст-Літоўск быў спалены адступаючымі расейскімі войскамі, таму і дом быў разбураны ў тым самым годзе.

Пасля першай сусветнай вайны гістарычны ўчастак №15, дзе знаходзілся разбураны будынак (тады Plac Ratuszowy, 12) належаў Нагерел Мэеру, затым Зумер Срулю і Лэйзару. У пачатку 1930-х ўчастак пераходзіць да Звеж Юзафа і Браніславы. Доктар Юзэф Звеж служыў бактэрыёлагам у Гарадской лабараторыі аналізу якасьці прадуктаў харчавання.

9 кастрычніка 1933 года Магістрат Брэста-над-Бугам зацвердзіў праект новага будынка, распрацаваны інжынерам-архітэктарам Віктарам Гарнышам. Будынак ўведзен у эксплуатацыю 23 ліпеня 1934 г. Кошт будаўніцтва склаў 59 225 злотых. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. За ўвесь час існавання будынак меў адзін і той жа “паліцэйскі” нумар “12”.

Архітэктурнае апісанне

Дом пабудаваны ў стылістыцы функцыяналізму, які ўзнік пасля першай сусветнай вайны і атрымаў распаўсюд у Брэсце ў 1920-1930 гадах. Дом доктара Звежа ўяўляе сабою двухпавярховую каменную архітэктурную кампазіцыю складзеную з пяці рознай велічыні візуальна ўраўнаважаных геаметрычных аб’ёмаў. З паўднёва-заходняга боку да будынка прымыкае дынамічны рызаліт-тэраса. Захаваўся аўтэнтычны палісад з керамічным абліцоўваннем слупоў і цокаля на галоўным фасадзе, балкон на дваровым фасадзе, агароджа паўднёвага ўваходу ў будынак, аўтэнтычны нумар “12” на брылі параднага ўваходу. Будынак — помнік функцыяналізму з уплывам стылістычнага напрамку Стрымлайн (Streamline Moderne).

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)