Будынак яўрэйскага банка Савецкая, 61

Назва дома: Будынак яўрэйскага банка

Адрас сучасны: Савецкая, 61

Адрас гістарычны: ul. Dąbrowskiego 59 | Generalstrasse, 59 | вул. Савецкая, 59

Год пабудовы: 1931 г.

Архітэктар: Мікалай Іаанавіч Катовіч (галоўны архітэктар г. Брэста ў 1928-1932 гг.)

Гісторыя дома, цікавосткі

Інфляцыя, якая мела месца ў ІІ Рэчы Паспалітай у 1919-1923 гадах, прывяла да празмернага павелічэння выпуску папяровых грашовых знакаў, што ў сваю чаргу выклікала неабходнасць павелічэння памяшканняў, якія прызначаліся для захоўвання банкнотаў, а таксама пашырэння штата службоўцаў, якія работалі з грашовымі знакамі. Асабліва востра гэтая праблема стаяла ва Усходніх Крэсах Польшчы, далучаных пасля першай сусветнай вайны. Будынак “Народнага яўрэйскага банку” па сённяшняй вуліцы Савецкая, 61 быў узведзены ў 1931 годзе па праекце вядомага пецярбургскага (а потым і брэсцкага) архітэктара Мікалая Катовіча. Да таго часу (з 1919 года) банк змяшчаўся ў драўляным будынку на рагу вуліц Дамброўскага і Сенкевіча (сёння на рагу вул. Савецкая і Маякоўскага на гэтым месцы знаходіцца ювелірная крама “Жамчужына”). Новы будынак быў пабудаваны на месцы зруйнаванага ў першую сусветную вайну мураванага жылога дома. Вядомы прэзідэнт установы — Памеранец Самуэль. Цікава, што ў 1930-ым годзе банк налічваў 2555 кліентаў, а пасля пераезду ў 1931 – толькі 2100. Будынак нацыяналізаваны 22 верасня 1939 года. У ім размесціўся камунальны банк. Пасля другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся Брэсцкай абласной канторай “Белкамунбанка”, затым “Будбанкам”. 5 чэрвеня 1959 года пастановай СМ БССР № 400, будынак перададзены на баланс гаркамгаса. Будынак уяўляе сабою значную гісторыка-культурную каштоўнасць для горада.

Архітэктурнае апісанне

Будынак носіць рысы пераходнага перыяду ад класіцызму да каструктывізму. Архітэктура будынкаў выкананых ў “палескі перыяд” творчасці архітэктара Мікалая Іванавіча Катовіча — самастойная з’ява, асабісты “функцыяналізм Катовіча”, які злучыў у сябе рысы класіцызма і мадэрна, ў той жа час не дысаніруючы ў новым канструктывісцкім асяроддзі.

Будынак уяўляе сабою двухпавярховы Г-падобны ў плане аб’ём са схільным дахам, які схаваны за атыкам. Галоўны фасад носіць стылізаваныя рысы антычнага храма з тэтрастыль-каланадай. У якасці калюмнаў выкарыстаны плоскія пілястры з геаметрычным арнаментам на капітэлях. На пілястры абапіраўся магутны фрыз з надпісам грамадзянскім шрыфтам «ŻYDOWSKI LUDOWY BANK». Аконныя праёмы другога паверху размешчаны на ўсю шырыню інтэкалюмніяў. У цэнтральных праёмаў балконы з каванай агароджай. На першым паверсе ў паўднёвым інтэркалюмніі — скразны ўезд ва ўнутраны дворык, два цэнтральных — крамы, паўночны інтэркалюмній — уваход у банк. На першым паверсе змяшчаліся дзве крамы, вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, дзвухпакаёвая кватэра з кухняй, ванным пакоям, туалетам, два браніраваных сховішча і памяшканне аховы. Другі паверх займалі: аперацыйная зала, каса, кантора, кабінет дырэктара, зал пасяджэнняў, пакой кур’ера, два туалеты.

Сёння ў будынку знаходзяцца крамы ды прыватныя памяшканні.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

 

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)