Чкалава, 15

Адрас сучасны: Чкалава, 15

Адрас гістарычны: ul. Narutowicza, 15

Год пабудовы: 1937-1939 гг.

Архітэктар: Мікалай Сінкевіч

Гісторыя дома, цікавосткі

Цагляны, двухпавярховы дом № 15 па вул. Чкалава быў пабудаваны па праекце Мікалая Сінкевіча для Генрыкі Расіньскай у 1937-39 гг. У хаце месцілася 4 кватэры: 2 трохпакаёвыя з паасобнымі санвузламі і 2 двухпакаёвыя з агульным санвузлом. Вышыня столяў была стандартная для тых часоў – 3 метры, скляпоў – 2,2 метра. У такіх высокіх скляпах берасцейцы звычайна ўладкоўвалі пякарні, пральні ці склады для вугалю. Верхні паўпаверх будынку прызначаўся для прыслугі.

Архітэктурнае апісанне

Мураваны, двухпавярховы дом. Усяго чатыры кватэры: дзве трохпакаёвыя з кухняй і раздзельным санвузлом (адна на першым паверсе, другая — на другім), дзве двухпакаёвыя з кухняй і агульным санвузлом (адна на першым паверсе, другая — на другім). На паддашшы памяшканні для прыслугі і персанала. Столі па 3 метры вышынёй, падвалы – 2,20 метры.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)