Гогаля, 16

Дом уяўляе сабою двухпавярховую мураваную кубападобную кампазіцыю з рознавялікіх геаметрычных аб’ёмаў. Паверхі мелі аднолькавую планіроўку: кухня, два пакоі, санвузел. На першым паверсе па праекце размяшчаўся гараж (верагодна не ажыццяўлёны).
Асабняк на рагу вуліц Гогаля і Кааператыўнай быў запраектаваны і пабудаваны брэсцкім архітэктарам-канструктывістам Юзафам Бараньскім. Акрамя таго, Бараньскі выкладаў малюнак, архітэктуру і начартальную геаметрыю ў Тэхнічнай школе ( суч. Чыгуначны каледж). Займальна, што Бараньскі па ўспамінах вучняў умеў адначасова маляваць абедзьвюма рукамі, што прыводзіла слухачоў ў васторг. Бараньскі быў дзяржаўна ўпаўнаважаным архітэктарам з ўласнай гербавай пячаткай ( адзіны з гарадскіх архітэктараў) і меў права праектаваць аб’екты любой складанасці. Знаменальна, што архітэктар праектаваў галоўным чынам значныя для Брэста будынкі, з ніх захаваліся: Граеўскі касцёл (суч. ДК чыгуначнікаў), новы корпус Школы тэхнічнай (будынак каледжа чыгуначнікаў), евангеліцкая кірха (б. К-р “Змена”), дом Яніны Урбановіч (б. Швейная фабрыка ім. Фаміна), будынак апекі Брэскай школьнай акругі (суч. Філармонія), гарадскі тэатр, будынак манежа. Верагодна Бараньскі аўтар і будынкаў Брэскай турмы (фабрыка “Дынама”) і будынку РАУС Ленінскага р-на ў Паўночным гарадку.
Будынак муніцыпалізаваны ў студзені 1940 г.

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)