Плошча Свабоды, 3

Адрас гістарычны: квартал № 15 | Plac Ratuszowy, 3 | плошча Маршалка Ю. Пілсудскага, 3 | Маршалплац, 5

Год пабудовы: 1936 г.

Архітэктар: Мікалай Сінкевіч

Гісторыя дома, цікавосткі

Пасля Першай сусветнай вайны участак і будынак па адрасе плошча маршалка Ю. Пілсудскага, 3 належаў Ёселю Окраіньскому (па іншых дакументах – П. Краіньскаму) і Стэльнік Фрэйдзе. У 1922 годзе яны будуюць (магчыма адбудоўваюць пашкоджаны вайной) мураваны жылы дом. Напачатку 1930-х гг. будынак набывае Юзаф Рапапорт, які заказвае праект новага жылога дома і гаража вядомаму брэсцкаму архітэктару Мікалаю Сінкевічу. Праект зацверджаны Магістратам Брэста-над-Бугам 17 верасня 1935 г. Ю. Рапапорт атрымаў праект на рукі толькі 2 студзеня 1936 г. У тым жа годзе будаўніцтва дома было завершана. Будынак муніцыпалізаваны ў 1940 г. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку змяшчалася дзіцячая паліклініка аблздраўадзела. У канцы 1960-х гг. Будынак займаў Брэсцкі туберкулёзны дыспансер. З 21 красавіка 1994 г. – Брэсцкі абласны цэнтр прафілактыкі СНІД. З 21 снежня 2002 г. – ДУП “Лячэбна-кансулятыўная паліклініка”.

Архітэктурнае апісанне

Будынак ўяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны аб’ём з паўкруглай уваходнай часткай, размешчанай ва ўнутраным вуглу будынка. Вонкавыя сцены, прарэзаны квадратнымі вокнамі, ва ўваходнай групе прыменена няпоўнае стужкавае ашкленне і акно-окулус на галоўным і дваравым фасадах. Будынак накрыты аднасхільным дахам, схаваным на галоўным фасадзе за парапетам.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

 

 

Крыніца фота: Алег Малейка, Раман Чмель (Бинокль)

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)