Савецкая, 25

Адрас сучасны: вул. Савецкая, 25

Адрас гістарычны: вул. Dąbrowskiego, 23-а | вул. Савецкая, 21 | Generalstrasse, 21

Год пабудовы: 1922 г.

Архітэктар: Мікалай Сінкевіч

Гісторыя дома, цікавосткі                                                                                                          

Будынак размешчаны ў гістарычным квартале №43, на участку №4. Пасля Першай сусветнай вайны на участку знаходзіліся П-падобны двухпаверхавы жылы дом (Пушкінская, 18) і прыбудаваныя да яго двухпаверхавая афіцына і склеп для захоўвання харчовых прыпасаў (не захаваліся). Будынкі належылі Абраму Скорбніку.  У 1922 годзе А. Скорбнік  будуе на сваёй дзялцы яшчэ адзін дом (Савецкая, 25) па праекце інжынера-архітэктара Мікалая Сінкевіча, тым самым злучые ўсе будынкі на дзялцы №4 ў замкнуты прамавугольнік. У міжваенны час у будынку змяшчаліся: Саюз Стражаў Пажарных, спіртныя напоі Абрама Скорбніка, тытунёвыя вырабы Г. Абрамовіча і Серант Мадэста, адвакацкая кантора Абрама Бярланда, кніжная крама Марыі Манюты. Будынак муніцыпалізаваны 2 студзеня 1940 года. Сёння тут змяшчаюцца: Брэсцкі абласны саюз спажывецкіх таварыстваў, філіял страхавога ТАА “Белкаапстрах”, аптэка, мэблевая крама “Санет”, турагенцтва “Юрэ Трэвел”.

Архітэктурнае апісанне

Першапачаткова будынак быў запраектаваны ў стылі неакласіцызму. Сёння ён мае рысы неакласіцызму і функцыяналізму. Па праекце будынак уяўляў сабою двухпаверхавы аб’ём блізкі да прамавугольніка ў плане, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад сіметрычна пачленены руставанымі лапаткамі на пяць частак. Злева далучаны двухпаверхавы аб’ём са скразным праездам ва ўнутраны дворык. Сіметрыю фасаду надавалі два балконы (не захаваліся). Цэнтральную частку завяршаў атык з трохвугольным франтонам да якога далучалася атыкавая сцяна ў выглядзе балюстрады. У пасляваенны час надбудаваны трэці паверх і прыбудавана трохпаверхавае крыло са двара.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)