Спартыўны манеж | Леніна, 23

Адрас сучасны: вул. Леніна, 23

Адрас гістарычны: вугал вул. Жвіркі і вул. Кілінскага | вул. Уніі Любельскaй, 21/1  | праспект 17-га верасня, 21/1 | Дойчштрассэ, 21/1, Ander Schießstätte Strasse, 2 | вул. 17-га верасня, 21/1 | вул. Леніна 21/1

Год пабудовы: 1931 г.

Архітэктар: Юзаф Бараньскі

Гісторыя дома, цікавосткі

Будынак спартыўнага манежа пабудаваны ў 1931 г. па праекце вядомага брэсцкага архітэктара Юзафа Бараньскага. Першапачатковае прызначэнне — дробнакаліберны цір.  Пазней у будынку размяшчалася гімнастычная зала цэнтрафізічнай культуры Брэста-над-Бугам. Як вынікае з архіўных дакументаў, забудоўшчык праігнараваў некаторыя элементы будынка, закладзеныя ў праекце. У выніку архітэктар адмовіўся прызнаваць аўтарства і падпісваць акт выкананых работ.

У 1953 г. будынак заняў Брэсцкі дом фізічнай культуры. На прыканцы 1960-х пераўтвораны ў Брэсцкі абласны спартыўны клуб прафсаюзаў, у 1980-х — спецыяльная дзіцяча-юнацкая школа Алімпійскага рэзерву, у 1990-х — Брэсцкае абласное вучылішча Алімпійскага рэзерву, з 2003 г. — “Абласны спартыўны комплекс “Брэсцкі”.

Архітэктурнае апісанне

Будынак ўяшляе сабой восевую кампазіцыю блакіроўкі модуляў: адміністратыўна-гаспадарчага і залі для стральбы з дробнакаліберных ружжаў. Галоўны ўваход вылучаны несапраўдным рызалітам, які іметуе тэтрастыль-каланаду плоскіх лапатак, якія ўзвышаюцца над вянчаючым карнізам будынка. Цокаль выкананы ў тэхніцы вонкавай цагляной муроўкі з гарызантальнай раскрапоўкай. Пад адміністрацыйна-гаспадарчым модулем знаходзіцца падполле. На фасадах — фрызы з тэматычнымі сюжэтамі.

Крыніца: Уласюк Мікалай Мікалаевіч ст.

 

 

Крыніца фота: Алег Малейка, Раман Чмель (Бинокль)

Help us improve the translation for your language

You can change any text by clicking on (press Enter after changing)